Сёньня, 3 кастрычніка, у Менску адчыняецца Пяты Міжнародны фэстываль тэатраў лялек. Распачнецца ён а14-й спэктаклем "Сіняя Птушка", паводле Морыса Мэтэрлінка ў выкананьні Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек. Таксама ў дзень адкрыцьця фэсту сваімі экспэрымэнтальнымі знаходкамі будзе зьдзіўляць гледачоў нямечкая група Ірыс Мэйнхард і Расейскі інжынерны тэатар "Ахе". Усяго за шэсьць дзён фэстывалю можна будзе пабачыць каля дваццаці спэктакляў у пастаноўках тэатральных калектываў з Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, нямеччыны, Літвы, польшчы, Расеі, Славеніі, Украіны, Чэхіі. Свае спэктаклі прапануюць і беларускія тэатры.

3 кастрычніка

На сцэне Тэатру лялек (вул.Энгельса, 20)

“Сіняя Птушка” (Беларускі тэатар лялек). Пачатак а 14-й.

На малой сцэне Тэатру юнага гледача (вул.Энгельса, 26)

“Мора” (тэатральная акадэмія, Клайпэда, Літва). Пачатак а 17-й.

На сцэне Расейскага тэатру (вул.Валадарскага, 5)

“Запаветнае” (трупа Ірыс Мэйнхардт, Штутгарт, Нямеччына). Пачатак а 19-й.

На сцэне Купалаўскага тэатру (вул.Энгельса, 7)

“Фауст у кубе” (рускі інжэнэрны тэатар "Aхе", Расея). Пачатак а 21-й.

4 кастрычніка

На сцэне Тэатру лялек

“Чорная курыца, альбо Падземныя жыхары” (тэатар “Лялька”, Віцебск). Пачатак а 11-й, 14-й.

На малой сцэне Тэатру юнага гледача

“Мора” (тэатральная акадэмія, Клайпэда, Літва). Пачатак а 17-й.

На сцэне Купалаўскага тэатру

“Крыжакі” (тэатар Агара, Сэнт-Віт, Бэльгія). Пачатак а 19-й.

На сцэне Тэатру лялек

“Памінальная малітва” (Гомельскі тэатар лялек). Пачатак а 21-й.

5 кастрычніка

На сцэне тэатру лялек

“Голы кароль” (Менскі абласны тэатар лялек “Батлейка”). Пачатак а 11-й, 14-й.

На малой сцэне Тэатру юнага гледача

“Самая маленькая жанчына ў сьвеце” (тэатар Крэпска, Прага, Чэхія). Пачатак а 17-й.

На сцэне Купалаўскага тэатру

“Мадэль” (тэатар Рота, Гастынгс, Ангельшчына). Пачатак а 19-й.

На сцэне Тэатру лялек

“Пэр Гюнт” (Кемераўскі тэатар лялек імя А.Гайдара, Расея). Пачатак а 21-й.

6 кастрычніка

На сцэне Тэатру лялек

“Осьлік з Назарэту” (міні тэатар, Любляна, Славенія). Пачатак а 11-й, 14-й.

На малой сцэне Тэатру юнага гледача

“Крохкі” (тэатар Крэпска, Прага, Чэхія). Пачатак а 17-й.

На сцэне Тэатру лялек

“Паляваньне на зубра” (Берасьцейскі тэатар лялек). Пачатак а 19-й.

7 кастрычніка

На сцэне Тэатру лялек

“Эгле — каралева вужоў” (тэатар "Леле", Вільня, Літва). Пачатак а 14-й.

“Паэма бяз словаў” (Гарадзенскі абласны тэатар лялек). Пачатак а 19-й.

На сцэне Купалаўскага тэатру

“Волат” (тэатар "Гулівэр", Варшава, Польшча). Пачатак а 17-й.

8 кастрычніка

На сцэне Тэатру лялек

“Рамаяна” (Трупа “Індыйскія лялечнікі”, Ад’яр, Індыя). Пачатак а 11-й, 14-й.

На сцэне Купалаўскага тэатру

“Кароткі курс беларускай паэзіі” (Дзяржаўны тэатар лялек, Беласток, Польшча). Пачатак а 17-й.

Квіткі ва ўсіх тэатральных касах Менску.

Даведкі: 288-24-19, 288-22-63.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0