Жыхарка Столінскага раёна замерзла на ганку дома ў сяброўкі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка. Няшчасны выпадак адбыўся ў ноч на 28 лютага.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жыхарка працоўнага пасёлка Рэчыца 1967 года нараджэння знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Напярэдадні вечарам яны з сужыцелем ужывалі спіртныя напоі. У нейкі момант паміж імі адбылася сварка. Пакрыўджаная жанчына пайшла з дому ў адной сарочцы да сяброўкі на суседнюю вуліцу, каб там пераначаваць. Мяркуюць, што яна грукалася ў дзверы, але паколькі час быў позні, дзверы ніхто не адчыніў. Верагодна, жанчына прысела адпачыць, заснула і замерзла. Сёння каля 7-й гадзіны раніцы яе труп выявіла сяброўка. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0