Аляксандр Лукашэнка заслухае сёння справаздачу ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі краіны за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Кіраўніку дзяржавы паведамяць аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў мінулым годзе, унясуць прапановы адносна дадатковых захадаў для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту і выхаду на заданні пяцігодкі.

Асаблівая ўвага будзе нададзена мерам па забеспячэнні занятасці, павышэнню аплаты працы і пенсій, тэме зніжэння інфляцыі. Таксама будуць абмеркаваны перспектывы нарошчвання у 2018 годзе ЗВР і скарачэння валавога знешняга доўгу, удзел банкаўскай сістэмы ў развіцці эканомікі краіны, адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0