У той час, як беларусы церпяць моцны сакавіцкі снег і непагадзь, у некаторых іншых краінах пахаладанне, якое прыйшло ў Еўропу, сустрэлі з большым энтузіязмам. З-за вялікіх маразоў каналы ў сталіцы Галандыі Амстэрдаме замерзлі ўпершыню за шэсць гадоў, паведамляе The Guardian.
Таўшчыня лёду ўжо дазваляе мясцовым жыхарам коўзацца па каналах. Хоць яшчэ ў чацвер, 1 сакавіка, лёд быў затонкі, два чалавекі праваліліся і былі выратаваны мінакамі.
0
0
0
0
0
0