Паводле pogoda.by, у нядзелю ў Мінску будзе каля 0°C, увечары 11 сакавіка пройдзе мокры снег, што пяройдзе ў дождж. У панядзелак увогуле чакаецца да 5 мм ападкаў. 

Дождж будзе ісці і ў аўторак, і 13 сакавіка стане прыкметна цяплей. Удзень у Мінску чакаецца +6—8°C, а ў сераду наогул +11°C

Праўда, ад чацвярга чакаецца паніжэнне тэмпературы. Усяго +2—4, тэмпература будзе паніжацца, вечарам пройдзе мокры снег, а ў ноч на пятніцу — завіруха. Акурат 5 год «Хаўеру».

Прагноз на Gismeteo.by істотна розніцца, на 17-18 сакавіка прагназуецца да мінус 15-16 уначы, затое на 31 сакавіка +18 цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0