Незвычайна моцны туман у Менску будзе панаваць цэлы дзень. Бачнасьць на дарогах будзе складаць 100‑150 мэтраў.
ДАІ гораду просіць кіроўцаў у цяжкіх умовах надвор'я быць вельмі пільнымі і асьцярожнымі, захоўваць хуткасны рэжым, бясьпечную дыстанцыю і правілы праезду пешаходных пераходаў.
Кіроўцам раяць уключаць бліжняе сьвятло ці супрацьтуманныя фары.
Пешаходам таксама радзяць пераходзіць дарогу толькі ў спэцыяльных месцах ды абазначаць сябе сьвятлоадбівальнымі элемэнтамі
0
0
0
0
0
0