Як паведамляе TUT.BY, трагедыя адбылася ў ноч з 12 на 13 сакавіка. Яшчэ днём Ксенія схадзіла ў школу, вярнулася, зрабіла ўрокі, няньчыла малодшага браціка і ні на што не скардзілася. А ноччу дзяўчынку спаралізаваў боль. Перапуджаныя бацькі выклікалі хуткую. Малую адвезлі ў шпіталь — і ўсё. Выратаваць дзіця не ўдалося.

Вядома, што дзяўчынка вучылася ў 4-м класе адной з гімназій Гомеля. Жыла з бацькамі ў пасёлку Паляна, што пад Гомелем.

— Папярэдне ўстаноўлена, што ўвечары 12 сакавіка, знаходзячыся дома, дзіця адчула рэзкае пагаршэнне самаадчування. Бацькі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Дзяўчынку даставілі ў адну з медыцынскіх устаноў Гомеля, дзе ў ноч з 12 на 13 сакавіка яна памерла ў аддзяленні рэанімацыі, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці школьніцы. Для выяўлення прычыны смерці 10-гадовай школьніцы прызначана правядзенне комплекснай судова-медыцынскай экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0