Брытанія вышле 23 расійскіх дыпламатаў у сувязі з атручваннем былога афіцэра расейскай разведкі Сяргея Скрыпаля ў Солсберы, заявіла прэм'ер-міністр краіны Тэрэза Мэй.

Такое рашэнне прынята,бо Масква не адказала на патрабаванне Мэй на працягу сутак растлумачыць Лондану, якім чынам атрутнае рэчыва, распрацаванае ў Расіі, апынулася ў Брытаніі.

Раніцай у сераду кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатовая даць Лондану адказ па справе аб атручэнні ў Солсберы на працягу 10 дзён пасля таго, як атрымае афіцыйны запыт.

У сераду таксама стала вядома, што з-за інцыдэнту ў Солсберы Брытанія склікае пазачарговае пасяджэнне Рады бяспекі ААН. Яно пачнецца ў 22.00, паведамілі ў брытанскім пастаянным прадстаўніцтве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?