Гісторык з Беластока Алег Латышонак растлумачыў, чаму польскія беларусы не пайшлі на саступкі, каб Лявон Вольскі змог выступіць на канцэрце ў Мінску 25 Сакавіка.

Алег Латышонак. Фота svaboda.org.

Алег Латышонак. Фота svaboda.org.

Арганізатары прасілі, каб запланаваны загадзя канцэрт Вольскага ў Польшчы пасунулі хаця б на пару гадзін.

Усур'ёз разглядаўся варыянт, што адразу пасля выступу ля Опернага Вольскі паляціць да мяжы на верталёце. Нават знайшлася кампанія, якая была гатовая выдзеліць гелікоптар, дамаўляліся наконт «зялёнага калідора» на беларуска-польскай мяжы.

Пытанне — літаральна ў некалькіх гадзінах. Бо ў цяперашніх часавых прамежках паспець ну ніяк не атрымлівалася.

Але арганізатары выступу Вольскага ў Беластоку пайшлі на прынцып. Маўляў, не, ніякіх саступак. Паабяцаў выступаць у нас, то і выступай.

Чытайце таксама: Лявон Вольскі не выступіць каля Опернага 25 сакавіка праз абавязкі перад беларусамі Беластока

Беластоцкі беларус Алег Латышонак тлумачыць пазіцыю наступным чынам:

«Мы маем даўно зробленую праграму, дасланыя запрашэнні. Мы — еўрапейцы, таму не мяняем свае планы. Не наша віна, што нешта тут дазволілі ў Мінску. Наша дамоўленасць існуе яшчэ з чэрвеня 2017 года, і нешта змяняць праз канцэрт у Мінску не збіраемся. Мы жывём сваім жыццём. І калі камусьці здаецца, што выступ музыкаў 25 Сакавіка ў Мінску — гэта эпахальная падзея, то мы гэтага не адчуваем», — адзначыў Латышонак.

Прапанову выступіць са сцэны ў Мінску, а пасля разам з Вольскім паляцець у Беласток Латышонак не ацаніў. «А чаго мне там выступаць?» — адказаў ён.

Чытайце таксама. Андрэй Дынько: У сітуацыі з выступам Вольскага ў Беластоку ўражвае парафіяльнасць мыслення беластаччан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?