Мінскай гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы патрэбна донарская кроў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook піша загадчык аддзяленнем бальніцы Максім Ачарэтні. Ён спасылаецца на павышэнне сезонных захворванняў віруснымі інфекцыямі, якія ў некаторых выпадках даюць ускладненні ў сістэму крыві. Ачарэтні адзначае, што «падыходзяць абсалютна ўсе групы крыві».

Збор патэнцыйных донараў прызначаны на 11 красавіка па адрасе: Мінск, вуліца Якубоўскага, 53 (кантактны тэлефон — +375296177695). Донары мусяць мець рэгістрацыю ў сталіцы, медыцынскую даведку з паліклінікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0