Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што Расія ўяўляе небяспеку для ўсёй Еўропы, паведамляе Reuters. Яна мае намер папярэдзіць пра пагрозу ўсіх лідараў ЕС.
«Расія ажыццявіла нахабны і вар'яцкі напад на Злучанае Каралеўства. Відавочна, што расійская пагроза не мае меж», — заявіла Мэй.
Раней паведамлялася, што Брытанія мае намер дамагчыся ад саюзнікаў у Еўропе, каб тыя па яе прыкладзе абвясцілі пра высылку расійскіх дыпламатаў. Для гэтага, па дадзеных агенцтва, Лондан падзеліцца з імі разведвальнымі дадзенымі па «справе Скрыпаля».
0
0
0
0
0
0