Ваўкавыскі раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па факце парушэнняў правілаў аховы працы, якія прывялі па неасцярожнасці да смерці чалавека.

Высветлена, што каля 18:30 хвілін 21 сакавіка падчас ачысткі цеплаабменніка і сіласу для захоўвання цэменту на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» пры абрушэнні напластаванняў цэменту загінуў 33-гадовы рабочы, а яго калега-аднагодак атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Следчыя высвятляюць усе дэталі гібелі рабочага. Яго напарнік у бальніцы.

Судова-медыцынская экспертыза паказала, што рабочы задыхнуўся пад масай цэменту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?