Як стала вядома «Нашай Ніве», у час правядзення мітынга ў Кіеўскім скверы, які арганізоўвала КХП-БНФ, АМАП затрымаў Міраслава Лазоўскага.

Міраслаў Лазоўскі — гэта фігурант «справы патрыётаў», адзін з кіраўнікоў «Белага Легіёна» тых часоў, калі арганізацыя яшчэ існавала.

А справа была так: Лазоўскі разам з сябрам заехаў на імпрэзу ў Кіеўскім скверы. Неўзабаве яны вырашылі з'ехаць, селі ў машыну.

Аднак, насустрач ім выехаў сіні бусік мінскага АМАПу, некалькі супрацоўнікаў падыйшлі і папрасілі Лазоўскага выйсці для праверкі дакументаў — разам яны селі ў той бусік і з'ехалі. Лазоўскага адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска. 

Неўзабаве пасля затрымання Лазоўскага выпусцілі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?