Перспектывы стварэння міністэрства лічбавай эканомікі абмеркаваны былі сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Рады па развіцці прадпрымальніцтва, кіраўніком апарата Савета міністраў Аляксандрам Турчыным, піша БелТА.

«Хачу з вамі параіцца з нагоды лічбавай эканомікі і так званага лічбавага міністэрства. Гэта прадпрымальнікі ўнеслі (прапанову). Вы як на гэта глядзіце, ці варта нам ствараць новае міністэрства лічбавай эканомікі? — спытаў Лукашэнка. — Хоць яны і прапанавалі фінансаваць яго цалкам. Нават больш, чым трэба. Ці ж нам нейкую рэформу правесці, і міністэрства, якія ў перспектыве наогул будуць працаваць на лічбу, неяк аб'яднаць, стварыць магутнае міністэрства — міністэрства будучыні, перспектыўнае міністэрства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0