Правда.ру падлічвае, што за гады незалежнасці праз зніжкі і прэферэнцыі Расія ўклала ў Беларусь каля 100 мільярдаў даляраў. Апетыты беларускага кіраўніцтва працягваюць расці — а саюзныя абавязкі выконваць ніхто не збіраецца. Больш за тое, на думку Правда.ру,

«Беларусь хаміць, каб ЗША прызналі яе сваёю ў дошку».

Не спадабалася расійскаму выданню і тое, што падчас свайго апошняга выступу Аляксандр Лукашэнка завуалявана назваў Уладзіміра Пуціна «пеўнем». Нагадаем, Лукашэнка ў звароце да народа і парламента выказаўся пра сітуацыю ў Сірыі наступным чынам:

«Што вы там, як пеўні, ходзіце па гэтай тэрыторыі адзін перад адным, дэманструеце сваю моц і сілу?»

Пляжыла Правда.ру і Уладзіміра Макея:

«Калі пачалося расследаванне справы Скрыпалёў, міністр замежных спраў Уладзімір Макей 27-28 сакавіка ажыццявіў візіт у Лондан, дзе правёў перамовы з экспертнымі арганізацыямі, якія рыхтуюць рэкамендацыі па супрацьдзеянні Расіі. А лагічнай была б высылка брытанскіх і амерыканскіх дыпламатаў з Мінска», — піша Правда.ру.

Выданне мяркуе, што Беларусь такім чынам разлічвае на зняцце статусу дыктатуры, уступленне ў Раду Еўропы і поўную адмену санкцый.

Правда.ру падсумоўвае, што такія хаўруснікі Расіі не патрэбны, а тыя грошы, якія Крэмль нібыта выдзяляе сваім хаўруснікам, лепей выдаткаваць на развіццё Далёкага Усходу. Выданне мяркуе, што трэба даць магчымасць краінам ЕАЭС пайсці на Захад. Правда.ру мяркуе, што расчараванне Захадам будзе хуткае, і ў выніку Беларусь, Арменія і Казахстан папросяцца назад.

«Расія іх прыме, але зусім на іншых умовах»,

— самаўпэўнена піша Правда.ру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?