AP

AP

Лідар КНДР Кім Чэн Ын паабяцаў, што больш не будзе будзіць прэзідэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна ракетнымі запускамі, якія паўночнакарэйскі бок звычайна праводзіў раніцай. Пра гэта распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Рэспублікі Карэя Юн Ён Чхан.

«Кім Чэн Ын сказаў прэзідэнту Муну, што чуў, што той заўсёды ўстае зранку з-за ракетных запускаў Поўначы, і паабяцаў, што больш не будзе трывожыць яго сон», — сказаў ён.

Таксама, паводле яго слоў, Кім заклікаў пакласці канец гісторыі канфрантацыі на Карэйскім паўвостраве і «пабудаваць жаданы добры мір». «Давайце часцей сустракацца», — перадаў Юн словы паўночнакарэйскага лідара, дадаўшы, што ніжэй за 38-ую паралель прытрымліваюцца аналагічнага падыходу. Ён распавёў, што Кім Чэн Ын мае намер наведаць Сеул, Мун Чжэ Ін, у сваю чаргу, распавёў пра жаданне патрапіць на святую для паўночнакарэйцаў гару Пэктусан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0