«Пачатак мая выдаўся па-летняму гарачым. Тэмпературны фон за мінулыя суткі быў на 8—11 градусаў вышэйшы за кліматычную норму, што адпавядае ліпеньскім паказчыкам. У наступныя два дні захаваецца спёка. У выходныя тэмпература крыху панізіцца, але застанецца вышэй за кліматычную норму», - распавялі ў Гідрамеце БелТА.
У чацвер у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Уначы +7-13°C, удзень да 22-28°C.
У Мінску чакаецца да +24°C.
У пятніцу ўначы +10-16°C, удзень — +23-29°C, па паўночным захадзе краіны будзе +20-22°C.
У Мінску да +27°C
У суботу ноччу і раніцай у асобных раёнах, днём пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы +7-13, удзень — +16—22 градусы цяпла.
У Мінску — +18—20
У нядзелю, 6 мая,уначы +5-12 градусаў. Удзень — +16-22 градусы, па Гомельшчыне да +24.