Ізраільскі футбольны клуб «Бейтар» з Іерусаліма вырашыў дадаць да назвы сваёй каманды прозвішча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Як паведамляецца на старонцы «Бейтар» у фэйсбуку, змена назвы стала адказам на «гістарычнае рашэнне» Трампа аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля і пераносам амерыканскага пасольства ў гэты горад з Тэль-Авіва. Па рашэнні кіраўніцтва клуба, з гэтага часу каманда будзе называцца «Бейтар Трамп Іерусалім».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0