Матацыкліст разбіўся пры абгоне ў Глыбоцкім раёне, паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося на 142-м кіламетры аўтадарогі Р3 Лагойск — Зэмбін — мяжа Латвіі. Кіроўца матацыкла 1974 года нараджэння, рухаючыся ў напрамку Шаркаўшчыны з боку Глыбокага, пры абгоне не справіўся з кіраваннем і перакуліўся на сустрэчнай паласе. Ад траўмаў ён памёр на месцы. Мужчына быў без шлема.

Акрамя таго, высветлілася, што, маючы пасведчанне кіроўцы на кіраванне легкавых і грузавых аўтамабіляў, катэгорыя на матацыкл у яго не была адкрыта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0