Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» ля Курапатаў праходзіць акцыя пратэсту супраць адкрыцця ўстановы.
Цяпер у Курапатах знаходзіцца 11 чалавек: Павел Севярынец, Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Ганна Смілевіч, Ганна Шапуцька, Леанід Кулакоў, Аляксей Туровіч.
Сёння, па інфармацыі Севярынца, меркавалася адкрыццё рэстарана. «Не кабак, а музей», — скандуюць прысутныя.
Машына, што мелася завезці прадукты на тэрыторыю рэстарана, з'ехала, яе не пусцілі пратэстоўцы. Пастаўшчыка памідораў, што прыехаў на «Лексусе», таксама не пусцілі на тэрыторыю.
Не пусцілі і пастаўшчыка кабачкоў. Прыехала ДАІ, папярэдзілі, што аштрафуюць за знаходжанне на праезнай частцы. Калі людзі сышлі, то даішнікі адразу з'ехалі.
Актывісты зазначаюць, што будуць сёння стаяць да 18-й, а заўтра а 12-й зноў прыедуць сюды.
Ганна Смілевіч.
Вольга Мікалайчык
Пратэстоўцы не пусцілі пастаўшчыка памідораў
Пратэстоўцы не пусцілі пастаўшчыка памідораў
Пратэстоўцы не пусцілі пастаўшчыка памідораў
Старое кіраўніцтва «Маладога фронту»: Аляксей Янукевіч, Аляксей Шэін, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Зміцер Каспяровіч
Ганна Смілевіч