Экс-кіраўніка «Магілёўдрэў» вінавацяць у хабарніцтве, прычым па інфармацыі Следчага камітэта, мужчына браў хабары не толькі грашыма.

Так 36-гадоваму мужчыну камерцыйная структура зрабіла паслугу — аплаціла банкет на дзень нараджэння, які каштаваў 700 рублёў. Гэта было ў 2017 годзе. У гэты ж год быў яшчэ адзін эпізод: фірма аплаціла яго застолле з сябрам — 65 рублёў. Усяго яго абвінавачваюць у атрыманні хабараў на суму 1,6 рублёў.

Кажуць, ён распараджаўся ў першую чаргу разлічвацца з тымі арганізацыямі, якія давалі яму хабар або рабілі падобныя паслугі.

Следчыя «раскапалі» чатыры эпізоды, якія былі ў 2017 годзе. Справа ўжо накіравана ў суд, сам абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?