Катар хацеў бы ўступіць у НАТА, з якой у цяперашні час эфектыўна супрацоўнічае. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Аль-Таляія» заявіў катарскі віцэ-прэм'ер, дзяржаўны міністр абароны эмірата Халед бен Мухамед аль-Атыя, перадае The Business Times.
«Гэта супрацоўніцтва развіваецца з кожным днём і можа прывесці да размяшчэння на тэрыторыі Катара якога-небудзь падраздзялення або спецыялізаванага цэнтра НАТА», — растлумачыў палітык.
Паводле яго слоў, Катар — асноўны саюзнік Паўночнаатлантычнага блока па-за альянсам. У эмірата ёсць амбіцыі дамагацца паўнавартаснага сяброўства ў НАТА ў тым выпадку, калі альянс плануе пашырыць партнёрства.
Халед бен Мухамед аль-Атыя дадаў, што НАТА магла б дапамагчы Катару ў барацьбе з тэрарызмам, а таксама стаць гарантам бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне.
У цяперашні час у Паўночнаатлантычны альянс, заснаваны ў красавіку 1949 года, уваходзяць 29 краін.