У пікетоўцаў рэстарацыі «Паедзем, паядзім», якая адчынілася ў забаўляльным комплексе за 50 мэтраў ад Курапатаў, міліцыянты адабралі намёт, паведамляе «Радыё Свабода».
Актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю з 31 траўня, плянавалі ўсталяваць гэты намёт каля брамы рэстарацыі, каб праводзіць кругласуткавае дзяжурства.
Спачатку супрацоўнік у цывільным, які не назваўся, узяў намёт у аднаго з актывістаў нібыта для агляду, але потым перадаў яго міліцыянтам з загадам агледзець на наяўнасьць забароненых рэчаў. У выніку намёт не вярнулі.
Пазьней актывісты прывезьлі пікетоўцам іншы намёт, які ўдалося ўсталяваць. Аднак міліцыя забрала і яго.
Першы намёт каля брамы рэстарацыі.
Падчас усталяваньня намёту затрымалі журналістку з Белсату Кацярыну Андрэеву.
0
0
0
0
0
0