У Менску непадалёк ад Курапатаў, на вуліцы Мірашнічэнкі затрымалі палітыка Паўла Севярынца. Яго сілай запхнулі ў міліцэйскую машыну.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сьведка затрыманьня, актывіст Дзяніс Урбановіч.
Севярынец браў актыўны ўдзел у акцыі пратэсту перад брамай рэстарацыі «Поедем, поедим», што адкрылася побач з Курапатамі.
0
0
0
0
0
0