У Брэсце з даху дзявятага паверха жылога дома выкінулася 16-гадовая школьніца, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Няшчасны выпадак адбыўся вечарам 7 чэрвеня. Каля 21.30 ля шматпавярхоўкі па вуліцы Піянерскай мінакі ўбачылі труп дзяўчыны 2001 года нараджэння. Загінулая пражывала ў іншым мікрараёне горада і расла ў паспяховай сям'і. Дзяўчына сканчала школу і 9 чэрвеня павінна была здаваць апошні іспыт. Перадсмяротнай запіскі яна не пакінула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0