Памёр беларускі літаратуразнаўца Міхась Мушынскі. Яму было 87 гадоў. Ніхто лепш за яго не ведаў творчасці Якуба Коласа і Міхася Зарэцкага.

Міхась Мушынскі працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук, у 1978-м абараніў доктарскую дысертацыю, даследаваў творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа.

* * *

Развітанне з прафесарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Міхасём Мушынскім адбудзецца ў нядзелю, 10 чэрвеня ў зале на Альшэўскага, 12, з 11.00 да 11.45.

* * *

Рэдакцыя «Нашай Нівы» выказвае спачуванні галоўнаму рэдактару Ягору Марціновічу з прычыны смерці дзеда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?