Андрыс Бедрыньш

Жыдрунас Ілгаўскас

Кірыла Фэсэнка

Марцін Гортат

Заза Пачулія

Сёньня трыма матчамі за акіянам («Бостан» — «Кліўленд», «Чыкага» — «Мілуокі», «Лейкерз» — «Портленд») стартуе 63‑ці рэгулярны чэмпіянат Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.

Гонку за чэмпіёнскімі пярсьцёнкамі пачнуць 30 камандаў Заходняй і Усходняй Канфэрэнцыяў. І доўжыцца тая гонка будзе ажно да канца чэрвеня.

Рэальна на тытул найлепшай каманды НБА будуць прэтэндаваць некалькі каманд, шмат што залежыць ад таго, ці здолее «Бостан Сэлтыкс» абараніць мінулагодні тытул.

На жаль, зноў беларусы без свайго прадстаўніка ў найлепшай баскетбольнай лізе сьвету. Уладзімер Верамеенка так і не рашыўся перабрацца ў «Вашынгтон Уізардс».

На дзіва, «мала» сёлета прадстаўнікоў Расеі ў НБА. Гэта толькі Андрэй Кірыленка (з «Юты Джаз»). Дэматэрылізаваліся некуды Храпа, Моня, Падкользін, Каралёў.

Праўда, за «джазмэнаў» заяўлены ўкраінец Кірыла Фэсэнка.

Два гульцы з прастораў былога СССР у «Вашынгтоне» — гэта літовец Дарыюс Сангайла, які прыйшоў у сталічны клюб з «Чыкага» і украінец Аляксей Пячэраў.

Наогул літоўцаў з прастораў былога СССР - найбольшая колькасьць за акіянам. Апроч Сангайлы, гэта Жыдрунас Ілгаўскас («Кліўленд Кавальерз») і Лінас Клейза («Дэнвэр Нагетс»).

За «Голдэн Стэйт Уорыорз» будзе гуляць латыш Андрыс Бедрыньш, а за «Атлянту Хоўкс» — грузін Заза Пачулія.

Палякі таксама маюць толькі аднаго прадстаўніка ў NBA — гэта Марцін Гортат, ён выступае за «Арлянда Мэджык».

ул. інф., фота nba.com/players.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0