Аргкамітэт па адзначэньні стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі накіраваў зварот да старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шорца. У ім гаворыцца пра неабгрунтаванае замаруджваньне ўсталяваньня памятнай шыльды на будынку па вуліцы Валадарскага, 9, у якім была абвешчана незалежнасьць БНР, піша «Радыё Свабода».

Памятная дошка, вырабленая 25 гадоў таму скульптарам Алесем Шатэрнікам і чвэрць стагодзьдзя, была ўзгоднена з уладамі напярэдадні сёлетняга адзначэньня стагодзьдзя БНР.

За кошт ахвяраваньняў скульптар Ігар Засімовіч вырабіў новую памятную дошку з бронзы. Мастацкая рада Менгарвыканкаму яшчэ ў красавіку яе зацьвердзіла, аднак, насуперак ранейшым дамоўленасьцям, афіцыйнага рашэньня Менгарвыканкаму няма дагэтуль.

У звароце нацыянальны арганізацыйны камітэт па адзначэньні стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі падкрэсьлівае высокі ўзровень імпрэзаў, якія адбыліся з нагоды юбілею, але выказвае занепакоенасьць замаруджваньнем справы з усталяваньнем раней узгодненай мемарыяльнай шыльды. Грамадзкасьць просіць Менгарвыканкам разгледзець хадайніцтва Беларускага саюзу мастакоў адносна ўсталяваньне шыльды ў найхутчэйшы тэрмін.

Зварот да Менгарвыканкаму падпісалі старшыня аргкамітэту, акадэмік Радзім Гарэцкі, мастак Мікола Купава, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра Сойму Партыі БНФ Алесь Жучкоў, сьвятар Леанід Акаловіч, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Лявон Баршчэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?