Mick Tsikas / EPA-EFE

Mick Tsikas / EPA-EFE

70-гадовы аўстралійскі мільянер, які займаецца дэвелоперскім бізнэсам, Рон Медзіч прысуджаны да 39 гадоў зняволення. Такі прысуд вынес 21 чэрвеня Вярхоўны суд штата Новы Паўднёвы Уэльс.

Медзіч быў прызнаны вінаватым у замове забойства свайго былога бізнэс-партнёра 45-гадовага Майкла Макгерка. Ён быў забіты ў Сіднэі ў верасні 2009 года стрэлам у галаву з блізкай адлегласці на вачах у свайго дзевяцігадовага сына.

Медзіч таксама прызнаны вінаватым у запалохванні ўдавы Макгерка. Суддзя, агучваючы вердыкт бізнэсоўцу, заявіў, што той быў «неімаверна бессардэчны», калі рабіў запалохванне ўдавы праз год пасля таго, як арганізаваў забойства яе мужа, дадае The Sydney Morning Herald

Суддзя таксама паведаміў, што смерць Макгерка аказала «катастрафічны» эфект на яго жонку і іх чацвёра дзяцей, якія на той момант былі ва ўзросце ад васьмі да 12 гадоў.

Паводле вердыкта суда, перыяд заключэння без магчымасці ўмоўна-датэрміновага вызвалення складзе 27 гадоў. Такім чынам Медзічу будзе 97 гадоў, калі ён зможа падаць запыт на датэрміновае вызваленьне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?