Вожыкаў знайшлі ў кантэйнеры для смецця. Фота Вольгі Мікуліч.
Дачка жанчыны, Вольга Мікуліч, залезла ў кантэйнер і дастала адтуль 12 вожыкаў.
«На жаль, яшчэ дваіх выратаваць не ўдалося, яны былі ўжо мёртвыя», — кажа дзяўчына.
Звяркоў напаілі малаком і пасадзілі ў клетку.
«Цяпер яны спяць, набіраюцца сілаў, — кажа Вольга, — увечары іх выпусцім».
Як трапілі вожыкі ў глыбокі металічны кантэйнер, невядома. Малаімаверна, што яны змаглі б залезлі ўнутр самі, хутчэй за ўсё, іх папросту выкінулі.
0
0
0
0
0
0