Зборная Бельгіі працягвае трыумфальнае шэсце па футбольным чэмпіянаце свету. У першым матчы каманда не пакінула шанцаў Панаме (3:0), а цяпер з буйным лікам перамагла Туніс (5:2).
Па два галы забілі Рамэлу Лукаку з «МЮ» і Эдэн Азар з «Чэлсі». Праўда, праз гадзіну пасля пачатку гульні трэнер бельгійцаў замяніў абодвух. Напрыканцы матча адзначыўся яшчэ і адзін з дублёраў, Мішы Бачуай.
Лукаку дагнаў Крышціяну Раналду ў спісе бамбардзіраў — у абодвух ужо чатыры галы на ЧС-2018.
Туніс змог адказаць галамі Дылана Брона (ён, дарэчы, гуляе якраз за бельгійскі клуб «Гент») і Вахбі Хазры.
Няма сумневаў, што Бельгія трапіць у плей-оф чэмпіяната.
Тунісу ж толькі застаецца верыць, што Панама выйграе ў Англіі, а пасля перамагаць Панаму.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!