Рэджэп Таіп Эрдаган застанецца на пасадзе кіраўніка Турцыі. Па выніках падліку 99% бюлетэняў на прэзідэнцкіх выбарах аўтарытарны лідар набірае 52,59% галасоў.
Ягонаму галоўнаму суперніку Мухараму Інджэ налічылі 30,80%.
Карта галасавання рэгіёнаў. Аранжавы — правінцыі, дзе перамагае Эрдаган. Чырвоны — колер Інджэ.
Адначасова адбываюцца і парламенцкія выбары. Кааліцыя, у якую ўваходзіць Партыя справядлівасці і развіцця на чале з Эрдаганам, набірае 53,62% галасоў.
0
0
0
0
0
0