15-павярховы гатэль у горадзе Чжуншань (правінцыя Гуандун) разбурылі за 10 секундаў.

Ролік знялі жыхары суседніх дамоў і відавочцы. Выбух быў кантраляваным, паколькі будынак палічылі занадта старым. Улады загадзя папярэдзілі гараджан, што ў сувязі з працэсам знішчэння гасцініцы будуць перакрытыя некалькі прылеглых дарог.

Гатэль Zhongshan Yuyan быў прызнаны гістарычным будынкам. Да нядаўняга часу функцыянаваў як чатырохзоркавая гасцініца з раскошнымі нумарамі, крамамі і рэстаранамі з кухняй розных краін свету. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0