112.by

112.by

Здарэнне адбылося ў сераду ў 11:10 каля «Арэна-Сіці» ў Мінску. Маладая мама патэлефавала ў МНС, што выпадкова зачыніла дзверы аўтамабіля, пасля чаго спрацаваў цэнтральны замок. У машыне было немаўля, паведамляе 112.by.

Супрацоўнікі МНС прапанавалі дзяўчыне разбіць акно. Яна вырашыла скарыстацца платнымі паслугамі службы па адкрыцці замкоў. Аднак спецыялісты з працай не справіліся, і выратавальнікам ўсё ж прыйшлося разбіць шкло аўтамабіля. Дзіця ў выніку здарэння не пацярпела.

МНС нагадвае аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, у тым ліку ў аўтамабілі. «У спёку ўсяго за паўгадзіны знаходжання аўто на сонцы тэмпература ў салоне павышаецца да +50—55 градусаў, за гадзіну паветра выграваецца да +70. Вынікам знаходжання дзіцяці ў аўтамабілі могуць быць страшныя наступствы: абязводжванне арганізма, перагрэў мозгу, смерць. Ні ў якім разе нельга пакідаць дзіця ў аўтамабілі, нават калі тое спіць, трэба браць яго з сабой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0