Фота: facebook.com/DiegoMaradonaOficial.
Адвакат Дыега Марадоны Маціяс Морла абвясціў, што футбаліст даручыў яму знайсці аўтара аўдыяролікаў, у якіх невядомы распавядае пра смерць Марадоны.
Адвакат выказаў надзею, што «эканамічны стымул» дапаможа знайсці таго, хто стаіць за гэтым «зладзействам».
Марадона прысутнічаў на матчы зборных Аргенціны і Нігерыі, які скончыўся перамогай аргенцінскай каманды. Пасля заканчэння матчу ў СМІ з'явіліся паведамленні, што Марадоне стала блага і яго прыйшлося шпіталізаваць. З'явіліся і адпаведныя відэаролікі. Адначасова з гэтым сярод карыстальнікаў мэсэнджара WhatsApp пачалі распаўсюджвацца аўдыяролікі, у якіх чалавек распавядае, што ў Марадоны быў сардэчны прыступ і дактары не змаглі яго выратаваць.
Сам Марадона пасля матчу напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што ў яго проста разбалеліся галава і шыя, але яго не шпіталізавалі.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!