Пара, шпіталізаваная ў крытычным стане ў горадзе Эймсберы непадалёк ад Солсберы, дзе атруцілі экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію, таксама была атручаная рэчывам групы «Навічок», паведамляе паліцыя графства Уілтшыр.

Расследаванне ўзяў на сябе Контртэрарыстычны аддзел брытанскай паліцыі.

45-гадовага Чарлі Роўлі і 44-гадовую Дон Стэрджэс шпіталізавалі з іх жылога дома вечарам у суботу, 30 чэрвеня.

Роўлі і Стэрджэс — грамадзяне Брытаніі, жыхары Эймсберы. Паліцыя шукае іх сваякоў, але знайсці пакуль нікога не ўдалося.

Цяпер яны абодва знаходзяцца ў крытычным стане, больш да паліцэйскіх з такімі сімптомамі ніхто не звяртаўся.

Кім працавалі пацярпелыя, пакуль не паведамляецца, аднак прадстаўнік паліцыі на брыфінгу заявіў, што ў іх біяграфіі няма нічога такога, што наводзіць на падазрэнні аб іх адносінах да спецслужбаў.

У паліцыі лічаць, што Роўлі і Стэрджэс не маглі быць аб'ектамі замаху. Імаверна, яны ўступілі ў кантакт з нервова-паралітычным рэчывам выпадкова. Паліцыі пакуль не вядома, якім чынам мог распаўсюджвацца «Навічок».

Самая відавочная здагадка, што гэта маглі быць рэшткі той партыі, якой атруцілі Скрыпалёў, гэта была частка нарыхтаванага рэчыва для замаху ў сакавіку, якую выкінулі за непатрэбнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?