Пасажыр авіялайнера, які разбіўся ў Паўднёвай Афрыцы 10 ліпеня, зняў падзенне на відэа, паведамляе News.com.au. Падарожнік сядзеў у раёне левага крыла, калі рухавік самалёта загарэўся.

«Становіцца ўсё горш і горш. Усё становіцца вельмі дрэнна», — кажа мужчына за кадрам. Яшчэ адзін чалавек раіць прышпіліцца. Нягледзячы на ўдар самалёта аб зямлю, запіс відэа працягнуўся, хоць на некаторы час карцінка стала чорнай.

Затым ў кадры з'явіўся задымлены салон лайнера і пачуліся стогны пасажыраў.

У выніку крушэння самалёта загінулі два чалавекі, 18 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0