Ігар Ласіцкі больш не займае пасаду намесніка міністра аховы здароўя. Гэта вынікае з назвы пастановы Савета міністраў ад 20 ліпеня 2018 г. №556, якая з'явілася ў базе Нацыянальнага прававога партала.

Ласіцкі быў затрыманы ў пачатку ліпеня. КДБ мяркуе, што ён атрымліваў хабары ад пастаўшчыкоў медыцынскай тэхнікі. Па словах старшыні КДБ Валерыя Вакульчыкі, сумы складалі ад $2500 да $10 тысяч.

Ласіцкі — стаўленнік віцэ-прэм'ера Васіля Жарко, колішняга міністра аховы здароўя. Ён зрабіў кар'еру ў Брэсце, дзе працяглы тэрмін узначальваў упраўленне аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама, а яшчэ раней быў галоўным доктарам Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы. У міністэрстве Ласіцкі працаваў з 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0