Як пісала «Наша Ніва», 11 ліпеня падчас планавых скачкоў з парашутам разбіўся 33-гадовы маёр-дэсантнік Яўген Салавейка. Сям'я вайскоўца страціла карміцеля, яго жонка засталася з двума малалетнімі дзецьмі (2011 і 2017 года нараджэння).

Дапамога на дзяцей не дазваляе аплаціць крэдыт, атрыманы на будаўніцтва жылля. А пакуль не скончылася следства і жанчына не ўступіла ў спадчыну, трэба неяк аплачваць пазыку.

У Міністэрстве абароны звяртаюцца да афіцэрскага складу з просьбай дапамагчы сям'і загінулага. Але падтрымаць сям'ю можа любы ахвотны. Сабраныя грашовыя сродкі можна пералічваць на дабрачынны рахунак:

BY 80 АКВВ 3134 0000 0210 0202 0193
Беларусбанк
Салавейка Марына Анатольеўна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?