У Нацыянальным аэрапорце Мінск сёння раніцай здзейсніў аварыйную пасадку паштовы самалёт.

У прэс-службе аэрапорта пацвердзілі, што аварыйная пасадка ў аэрапорце сапраўды была — арыентавана ў 9.30 раніцы.

- Гэта была аварыйная пасадка па тэхнічных прычынах самалёта кампаніі Transaviabaltika, паштовы рэйс Вільня — Мінск. У самыя кароткія тэрміны выкананы мерапрыемствы па эвакуацыі паветранага судна. Пацярпелых няма, пашкоджанняў паветранае судна не мае, - распавялі ў Нацыянальным аэрапорце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?