Паўночная Карэя стварае новыя балістычныя ракеты, нягледзячы на нядаўняе пацяпленне адносінаў з адміністрацыяй Дональда Трампа, паведамляюць СМІ.

Амерыканскія чыноўнікі распавялі Washington Post, што выведвальныя спадарожнікі выявілі пастаянную актыўнасць на тым месцы, дзе выпускаюць балістычныя ракеты. Чыноўнік, якога цытуе агенцтва Reuters, кажа, што пакуль не ясна, як далёка прасунулася гэтая праца.

У чэрвені адбылася сустрэча прэзідэнта ЗША з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. Пасля перамоў бакі дамовіліся працаваць над ядзерным раззбраеннем. Дональд Трамп заявіў, што Паўночная Карэя «ўжо не з'яўляецца ядзернай пагрозай». Але амерыканцы яго раскрытыкавалі за саступкі і за тое, што лідар Паўночнай Карэі не абавязаўся спыніць ядзерныя і ракетныя праграмы.

У панядзелак Washington Post працытавала чыноўнікаў, якія паведамілі, што Паўночная Карэя стварае адну ці дзве новыя міжкантынентальныя балістычныя ракеты на вадкім паліве. Работы вядуцца ў даследчым цэнтры Санумдонг паблізу сталіцы. Гэты аб'ект, як вядома, выпусціў першую міжкантынентальную балістычную ракету КНДР Hwasong-15, якая здольная дасягнуць ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?