Пасажыры аўтобуса, які перавярнуўся ў Аршанскім раёне, працягнулі паездку, паведаміў БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

У дарогу на рэзервовым аўтобусе, які прыбыў з Ліды, выехалі ўсе пасажыры - 51 чалавек. Два кіроўцы пацярпелага аўтобуса засталіся чакаць эвакуатара, выкліканага з Рыгі.

Здарэнне з рэйсавым аўтобусам міжнародных зносін Кіеў-Талін, на борце якога знаходзіліся 53 чалавекі - грамадзяне Украіны, Малдовы і Расіі, адбылося а 4:30 2 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём і на 186-м км аўтадарогі М8 наехаў на светлавую апору, пасля чаго аўтобус перакуліўся ў кювет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0