Арганізатар свінгер-вечарынак пад Мінска зноў затрыманы. Як паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку Міністэрства ўнутраных спраў, яму інкрымінуецца здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару падчас гэтых самых сустрэч.

Чытайце: Спецназ уварваўся на вечарыну свінгераў пад Мінскам ВІДЭА

Арганізатар сэкс-вечарынак — Вячаслаў Казаноў. Міліцыянты адзначаюць, што ён быў раней судзімы за згвалтаванне, забойства, разбой, крадзяжы.

Адразу пасля разгону сустрэчы свінгераў ён быў затрыманы на трое сутак, аднак пасля вызвалены. У адносінах да яго заведзеная крымінальная справа за стварэнне ўмоваў для занятку прастытуцыяй.

Фота Вячаслава Казанова было апублікавана на партале Tut.by.

Фота Вячаслава Казанова было апублікавана на партале Tut.by.

Чытайце: Як праходзяць свінгерскія вечарыны ў Мінску: уражанні ўдзельніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0