Кітайская карпарацыя аэракасмічнай навукі і тэхналогій паспяхова выпрабавала першы ў гісторыі КНР гіпергукавы лятальны апарат Xingkong-2, здольны развіваць хуткасць звыш 7,1 тыс. км/г., паведамляюць інфармагенцтвы.

Апарат прайшоў выпрабаванне на адным з палігонаў у паўночна-заходняй частцы КНР. Па словах распрацоўшчыкаў, падчас палёту ён перамяшчаўся па вельмі складана прадказальнай для праціўніка траекторыі.

У будучыні ён будзе выкарыстоўвацца як носьбіт для боегаловак, а таксама прымяняцца ў сістэмах СПА.

Гіпергукавы хваляплан знаходзіўся ў паветры каля 10 хвілін - за гэты прамежак часу ён здзейсніў шэраг манеўраў на вышыні 30 км, пасля чаго прызямліўся ў зададзенай кропцы. Чакаецца, што апарат яшчэ пройдзе неаднаразовае тэставанне, перш чым будзе пастаўлены на ўзбраенне кітайскага войска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0