Амерыканец Джон Марцін, затрыманы ў берагоў Чукоткі пасля падарожжа на лодцы з штата Аляска, накіраваны на дзесяцідзённы курс рэабілітацыі ў Чукоцкім акруговую бальніцу, піша tass.ru.

Амерыканец паступіў у бальніцу ў пятніцу. Ён два тыдні правёў у лодцы, харчаваўся юколай (сушанае мяса рыбы ці паўночнага аленя) і запіваў яе сокам.

Джон Марцін Уільям III зарэгістраваны ў горадзе Салдотна, штат Аляска, падарожнічаў па рацэ Юкон на асабістым аднамесным чоўне. Каля двух тыдняў таму вырашыў выйсці ў адкрытае мора, але з-за цяжкіх метэаралагічных умоваў страціў арыенціры, некалькі дзён правёў у адкрытым моры і апынуўся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

У яго лодцы былі выяўленыя компас і карта, але спадарожнікавая сістэма навігацыі на судне адсутнічала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0