Mi Band — гэта папулярны фітнэс-бранзалет, які дазваляе сачыць за сваім станам.
«На адным з форумаў, прысвечаных дэвайсам Xiaomi з'явілася адмысловая праграма, якая дазволіла ставіць прашыўкі на MiBand незалежна ад Mi Fit - GadgetBridge.
Пабачыўшы гэта, я вырашыў зрабіць беларускую лакалізацыю, — піша нам наш чытач Станіслаў Сілкін. — Пераклад быў зроблены, але пазней я высветліў, што для выхаду білду трэба пацвердзіць перакладзеныя радкі як мінімум трыма карыстальнікамі, аб чым я і прашу чытачоў».
Якім чынам пацвердзіць пераклад?
1. Рэгіструемся на форуме, прысвечаным Mi Band 3.
2. Уваходзім у перакладніцкі партал.
3. Пераходзім у раздзел Firmware.
4. Шукаем беларускую мову ў спісе.
4. Калі пераклад падабаецца, націскаем на зорачку каля яго ў раздзеле Suggestions.
5. Profit! Чакаем, пакуль білд будзе створаны, а калі будзе цікавасць і энтузіязм, то чакаць давядзецца нядоўга:)
Як паставіць білд на сваю прыладу праз Gadget Bridge?
Што спатрэбіцца:
- Xiaomi Mi Band 3
- Прылада на Android
- Праграма Mi Fit
- Праграма GadgetBridge
- Файл прашыўкі (*.fw)
1. Арыгінальная праграма Mi Fit павінна быць усталявана на вашым тэлефоне і спалучана з Mi Band 3. Калі ваш фітнэс-бранзалет падлучаны і працуе належным чынам з арыгінальным кітайскім ПЗ, то можна пачынаць. На гэтым этапе яшчэ аднім важным пунктам будзе ўключэнне «Рэжыму бачнасці» (Discoverable mode) ў Mi Fit, каб іншыя праграмы маглі ўбачыць ваш бранзалет:
2. Калі ўсё вышэйапісанае зроблена, вам спатрэбіцца ўсталяваць мадыфікаваную праграму GadgetBridge (якая падтрымлівае Mi Band 3) на сваю Android-прыладу.
3. Калі працэс усталявання праграмы завершыцца, адкрыйце GadgetBridge і дайце ўсе дазволы, якія патрабуе праграма. Пасля гэтага націсніце на блакітную круглую кнопку (з сімвалам «+») ўнізе экрана, каб дадаць новую прыладу:
4. Працэс Сканавання можа заняць некалькі хвілін і можа нават перарывацца. У такім выпадку спыніце працу праграмы GadgetBridge і паўтарыце спробу (на праладах з Android 6.0+ неабходна ўключыць вызначэнне месцазнаходжання (раздзел «Бяспека і месца» > «Месцазнаходжанне»), каб знаходзіць новыя Bluetooth-прылады). Калі прыладу ўсё роўна не атрымліваецца знайсці, выключыце Bluetooth, адкрыйце GadgetBridge і дазвольце праграме ўключыць Bluetooth самастойна. Калі ваш Mi Band 3 з'явіцца ў спісе, націсніце на яго, а затым на кнопку «Назад».
5. Калі вы вернецеся назад, пачнецца працэс падключэння, і прылада папросіць вас націснуць на кнопку для завяршэння наладкі.
6. Калі ўсё зроблена правільна, вы ўбачыце падлучаную прыладу ў галоўным меню GadgetBridge з блакітным значком і статусам «Connected» (Падключана).
7. Пасля падключэння свайго фітнэс-бранзлета з GadgetBridge можна пачынаць усталяванне прашыўкі. Каб усталяваць прашыўку, адкрыйце свой менеджар файлаў (калі такога няма, то можаце ўсталяваць Total Commander з Google Play, праверана на Nokia 6, працуе), знайдзіце файл прашыўкі (*.fw), націсніце на яго і выберыце GadgetBridge (калі нешта пойдзе не так, скарыстайцеся іншым менеджарам файлаў):
8. Цяпер праграма спытае, ці хочаце вы ўсталяваць прашыўку. Націсніце на кнопку «Усталяваць» (Install), пачакайце, пакуль працэс завершыцца і атрымлівайце асалоду ад новай прашыўкі!