У Горках аднагадовы хлопчык атрымаў хімічны апёк, пераблытаўшы кіслату з газіроўкай, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту. Інцыдэнт адбыўся 5 жніўня. Бабуля дзіцяці пачула рэзкі плач і ўбачыла ў яго руках пустую бутэльку ад газаванага напою. У ёй захоўвалася кіслата, якой напярэдадні бацькі хлопчыка чысцілі трубы. З хімічнымі апёкамі рота і стрававода дзіця было шпіталізаванае.

У Следчым камітэце звярнулі ўвагу, што на тым тыдні ў Беларусі адбыўся шэраг няшчасных выпадкаў з дзецьмі. Так, у гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна 11-гадовы хлопчык гуляў на мануменце і ўпаў з вышыні 2,5 метра, атрымаўшы траўмы.

У Белаазёрску (Брэсцкая вобласць) з акна трэцяга паверха выпала 4-гадовая дзяўчынка. Яна ўзлезла на падваконне, абаперлася на маскітную сетку, разам з якой і выпала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0