Суд Полацкага раёну асудзіў жанчыну, якая з-за рэўнасці падпаліла кватэру знаёмай, на чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

40-гадовая жыхарка Полацкага раёна ў канцы сакавіка, у п'яным стане, падпаліла ўваходныя дзверы кватэры суседкі па дому. «Абвінавачаная была ўпэўненая ў адсутнасці людзей у кватэры, да гаспадыні якой яна адчувала асабістую непрыязнасць з-за рэўнасці да мужчыны. Суседзі ліквідавалі ўзгаранне. Пашкоджаная была толькі маёмасць», - распавялі БелТА ў абласной пракуратуры. 

Асуджаная пройдзе прымусовае лячэнне. У якасці пакрыцця матэрыяльнай шкоды яна абавязаная выплаціць пацярпелай 830 рублёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0