Заснавальнік кампаніі Tut.by Юрый Зісер паведаміў Свабодзе, што ягоных супрацоўнікаў дапытваюць, іх тэлефоны не адказваюць, офіс парталу надалей заблякаваны сьледчымі.

«Гэта ня справа супраць TUT.by, пакуль размова ідзе пра некалькіх супрацоўнікаў, партал у гэтым не завязаны. Нам, канешне, непрыемна, што гэта заблякавала працу кампаніі, што людзей не пускаюць у офіс. Але людзі працуюць з кватэраў, сайт абнаўляецца», — сказаў Зісер.

Наконт прэтэнзіяў Сьледчага камітэту па несанкцыянаваным доступе да інфармацыі БелТА, Зісер заявіў:

«Я не ўяўляю, навошта гэта магло спатрэбіцца, бо навіны БелТА ёсьць у адкрытым доступе».

Паводле Зісера, сьледчыя забралі кампутары некалькіх журналістаў, магчыма, пачалі ўжо пісаць пратаколы. Ён спадзяецца, што ператрус скончыцца да канца дня.

Зраніцы 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту прыйшлі зь ператрусамі ў офісы інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0