Перад вачыма стужка навін, фотарэпартажы, каментары і цікавыя прапановы. Абновіш, здаецца, сайт праз пяць хвілін, а перад вачыма зусім іншыя карцінкі, новыя падзеі.
А яшчэ 10 гадоў таму было такое, што сайт мог абнаўляцца раз на тыдзень ці нават радзей. А колькі сайтаў, да якіх мы прывыкшыя сёння, у 2008 годзе наогул не існавала!
Мы вырашылі панастальгаваць і падгледзелі, як выглядалі сайты беларускіх СМІ і не толькі 10 гадоў таму.
А сёння вы б заходзілі на сайты, калі б яны выглядалі так, як у 2008 годзе?
Наша з вамі «Наша Ніва» ў 2008 годзе выглядала неяк так:
А такім быў сайт «Тут.бай»:
Сёння другі па папулярнасці інфармацыйны сайт у краіне «Анлайнер» выглядаў так:
А вось і старонка «Камсамольскай праўды»:
Навіной дня ў 2008 годзе на сайте «Прэсбола» быў баскетбол:
А на сайте беларускай чыгункі толькі абвяшчалася, што ў 2009 годзе з'явіцца магчымасць купляць квіткі праз інтэрнэт:
«Белавія» ў 2008 годзе была малаінфарматыўным сайтам, пагадзіцеся:
А БелТА называла сябе «Нацыянальнай крыніцай навін»:
Вось сайт «Советской Белоруссіі»:
БОНУС: так сайт «Мілавіцы» выглядае сёння:
А так 10 гадоў таму…